“Правы чалавека ад А да Я”

31 кастрычніка ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры традыцыйнай культуры быў праведзены Дзень права “Правы чалавека ад А да Я”. Правы чалавека пачынаюцца з правоў дзіцяці.  З упэўненасцю можна сказаць: чым больш кожны з нас будзе ведаць свае правы і абавязкі, тым меншая верагоднасць апынуцца ў складанай жыццёвай сітуацыі. Ведаць свае правы і ўмець іх адстойваць — значыць быць моцным.