“Правы ад “А” да “Я”

Ці ёсць у падлеткаў свае правы? Ці ведаюць яны правы? Хто ў дзяржаве абавязаны абараняць правы падлеткаў? На гэтыя і іншыя пытанні шукалі адказы  вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа № 1 г. Дзятлава” падчас  Дня права “Правы ад “А” да “Я”, які арганізоўваўся 18 верасня ў чытальнай зале бібліятэкі. Бібліёграф Крупіца Марына Віктараўна падрыхтавала хвіліну цікавых ведаў “Ці ведаеш ты закон ?”. Бібліятэкар Магера Святлана Уладзіміраўна пазнаёміла з выставай “Чалавек мае права”, правяла віктарыну “Прававая кампетэнтнасць падлетка”. На мерапрыемства быў запрошаны дзяржаўны натарыус Аўсіевіч Любоў Станіславаўна.  Яна расказала падлеткам, якія віды натарыяльных дзеянняў ажыццяўляе натарыяльная кантора, адказала на пытанні ўдзельнікаў Дня права. У падарунак падлеткам натарыус перадала маляўнічыя буклеты, распрацаваныя Беларускай натарыяльнай палатай на розныя тэмы натарыяльнай дзейнасці.