«Правядзём хвілінку з кнігай»

21 снежня ў Хвінявіцкай сельскай бібліятэцы – цэнтры фарміравання здаровага ладу жыцця,  для пачатковых класаў ДУА “Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа” была праведзена  экскурсія  “Правядзём хвілінку з кнігай”. Да ўвагі дзяцей была прадстаўлена выстава казачных кніг аб зіме. Пазнаёміліся юныя наведвальнікі і з гербарыем лекавых раслін, даведаліся аб іх карысных якасцях. Напрыканцы дзеці паглядзелі мультфільм “У Скворцова Гришки жили были книжки”.