“Правілы дарожнага руху”

Штодня па горадзе ідуць тысячы людзей, і ездзіць не меншая колькасць транспарту. Каб у горадзе панаваў парадак, а аўтамабільных аварый было менш, пешаходы абавязкова павінны прытрымлівацца правілаў і знакаў дарожнага руху. Падрастаючае пакаленне важна навучыць правілам дарожнага руху, каб быць спакойнымі за іх, калі яны выйдуць на вуліцу без бацькоў. Навучыць дзяцей правілам  паводзін на дарозе, можна ў гульнявой форме або вершаванай, каб ім не было сумна. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі падрыхтаваў для школьнікаў СШ № 3 гульню-віктарыну “Правілы дарожнага руху”.