“Правілы бяспечных паводзін у Інтэрнэце для падлеткаў”

Сучасная праблема большасці сем’яў – інтэрнэт-залежнасць у дзяцей. Спецыялісты папярэджваюць, што маштабы  праблемы будуць толькі павялічвацца ў будучыні. І рэагаваць на татальнае захапленне глабальнай сеткай дзецьмі  неабходна з самых ранніх гадоў. Аддзел абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” сумесна з ДУА “Сацыяльна-педагагічны цэнтр г.Дзятлава” правёў сустрэчу “Правілы бяспечных паводзін у Інтэрнэце для падлеткаў”. На мерапрыемстве прысутнічалі падлеткі, якія стаяць на ўліку па справах непаўналетніх. Бібліятэкар Магера Святлана Уладзіміраўна падрыхтавала цікавую інфармацыю, прапанавала для прагляду фільм  Рубена Казаряна “Дзеці ў інтэрнэце”.