“Права  на  здароўе”

30 лістапада Гезгалаўская сельская бібліятэка — цэнтр экалагічнай  культуры  прыняла  ўдзел  у  інфармацыйна-асветніцкай  акцыі “Права  на  здароўе” прымеркаванай да  Сусветнага  дня  барацьбы  са СНІДам.

У рамках акцыі былі разгорнуты інфармацыйныя стэнды, падрыхтавана тэматычная выстава па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі. Са зваротам да моладзі звярнуўся святар Нагародавіцкага Храма Свяціцеля Мікалая Цудатворцы. На сустрэчу былі запрошаны навучэнцы і педагогі агульнаадукацыйнай установы, вядучыя спецыялісты.