“Працаўніца восень, чараўніца восень”

30 кастрычніка ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшло экападарожжа “Працаўніца восень, чараўніца восень”, прысвечанае самай прыгожай пары  года — восені, якую апяваюць у сваіх творах пісьменнікі, мастакі і музыканты. Яшчэ гэта час збіраць ураджай і радавацца таму, што было вырашчана сваімі рукамі. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці былі вельмі актыўнымі: чыталі вершы, адгадвалі загадкі, прымалі ўдзел у розных гульнях: “Назаві гародніну і садавіну”, “Самы доўгі агарод”, “Адгадай на смак”, “Знайдзі грыб”. Хлопчыкі і дзяўчынкі паказалі ўсім вядомую  казку “Рэпка” на новы лад. Героямі спектакля сталі дзед і розная садавіна і гародніна. Напрыканцы  мерапрыемства вядучыя павіншавалі восенскіх імяніннікаў і пачаставалі ўсіх удзельнікаў восенскімі дарамі – яблыкамі і грушамі.