Прамень Герасім

Прамень Герасім

(Пышко Іван)

pramenУ вершах і аўтабіяграфічных нататках I.I.Пышко (Герасім Прамень) паўстаюць карціны сялянскага, скупога на пяшчоты дзяцінства і ўжо зусім жорсткай мазольнай сталасці, сталасці барацьбы. Сакратар Зачэпіцкай ячэйкі КПЗБ I. I. Пышко меў неадольную цягу да паэзіі, што пацвярджаюць радкі яго верша:

 Дабра ўсім жалаю

сынам сваіх палёў.

I горача вітаю

паэтаў-змагароў.

Іван Пышко выяўляе жывую  чалавечую атмасферу, у якой бытавала партыйнае слова ўвогуле і самадзейная агітацыйная паэзія камуністычнага падполля ў усаблівасці, ён  дае адчуць соль яе ідэйнага зместу, яе пафас.

У 30-я гады творы Герасіма Праменя з’явіліся ў левых і народна-франтавых выданнях: “Беларускай газеце”, “Літаратурнай старонцы”, польскім маладзёжным штотыднёвіку “Poprostu”.

Літаратура:

Палховіч,Т. Паэты-змагары: [Прамень Герасім]/ Т.Палховіч // Памяць: гіст. – дакум. хроніка Дзятлаўскага р-на. -Мн., 1997. – С.87.