Праекты і праграмы
Мэтавая бібліятэчная праграма “Жыць у згодзе з прыродай”. Тэрмін рэалізацыі праграмы 2016-2018 г.г. Распрацавана Гезгалаўскай сельскай бібліятэкай–цэнтрам экалагічнай культуры. Мэта праграмы: фарміраванне экалагічнай культуры дзяцей праз экалагічную асвету, выхаванне, інфармацыйную дзейнасць.
Бібліятэчная мэтавая праграма “На шляху да духоўнасці”. Праграма з’яўляецца доўгатэрміновай і распрацавана аддзелам бібліятэчнага маркетынгу. Мэта праграмы: стварэнне ўмоў для духоўнай адукацыі і асветы работнікаў бібліятэк, якія змогуць выкарыстоўваць усе магчымасці па выхаванню духоўна-маральных каштоўнасцей у сваіх чытачоў праз формы і метады бібліятэчнай работы.
Мэтавая бібліятэчная праграма “Жывая крыніца талентаў роднага краю” (Жукоўшчынская СБЦ). Тэрмін рэалізацыі праграмы: 2017 — 2018 гады. Мэта праграмы: вывучэнне роднага краю, яго гісторыі, культуры, традыцый, выхаванне ў падрастаючага пакалення пачуцця павагі да нашых сучаснікаў, гонар за поспехі і дасягненні землякоў. Пашырэнне цікавасці падлеткаў да гісторыі роднай вёсачкі.
Мэтавая бібліятэчная праграма “Жывуць традыцыі – квітнее зямля” (Раклевіцкая СБЦ). Тэрмін рэалізацыі праграмы: 2017-2019 гады. Мэта праграмы: вывучэнне гісторыі, культуры свайго краю, выхаванне павагі і любові да бацькоўскай спадчыны.
Мэтавая бібліятэчная праграма “Сям’я і кніга”. Распрацавана Дварэцкай сельскай бібліятэкай сямейнага чытання. Тэрмін рэалізацыі праграмы: 2017 — 2018 гады. Мэта праграмы: фарміраванне станоўчага іміджу чытаючай сям’і, далучэнне бацькоў і дзяцей да чытання, адраджэнне традыцый сямейнага чытання.
Бібліятэчны праект “Пяць хвілін з бібліятэкай”. Накіраваны на рэкламу дзейнасці бібліятэк і рэкламу кнігі праз установу рэдакцыі газета “Перамога” і радыё “Дзятлава”.