“Прадухіліць бяду стагоддзя”

Урок здароўя “Прадухіліць бяду стагоддзя”, да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу, ладзіўся 1 снежня ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання. Бібліятэкар паведаміла аб шляхах перадачы, клінічных праяўленнях, мерах прафілактыкі ВІЧ – інфекцыі. Была аформлена кніжная паліца ”Асцярожна СНІД!”.