“Прачытай кнігу аб вайне”

У чэрвене ў Белагурнаўскай ІСБ прайшла акцыі “Прачытай кнігу аб вайне”. Мэта акцыі: зберагчы памяць і беражлівыя адносіны да ветэранаў, фарміраванне  ў моладзі патрабавання ў пастаянным чытанні, стымулявання чытання мастацка-гістарычнай літаратуры ў карыстальнікаў. Задачы якія ставіць перад сабой бібліятэка: як мага болей карыстальнікаў звярнуць увагу на мастацкую літаратуру аб вайне, пашырыць  кругазор карыстальнікаў шляхам  знаёмства  іх з літаратурай аб вайне. У рамках акцыі прайшлі наступныя мерапрыемствы: дзень ваеннай кнігі “Радкі з вогненных гадоў”, кніжная выстава “Іх подзвіг жывы непаўторны і вечны”,  вершы ў кішэні “Сяды салдат раскажа ўнуку”. На мерапрыемствах зачытваліся вершы ваенных гадоў, біяграфіі нашых знакамітых землякоў, якія жылі ў нашым краі. Удзельнікі даведаліся пра іх вялікія подзвігі, пра тое як яны вызвалялі нашу краіну. Пад час акцыі ў бібліятэку былі запісаны новыя карыстальнікі. Было выдадзена шмат літаратуры на ваенную тэму.