«Прачытай кнігу аб вайне — стань бліжэй да подзвіга»

У Казлоўшчынскай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі праходзіць акцыя «Прачытай кнігу аб вайне — стань бліжэй да подзвіга». Увазе карыстальнікаў падрыхтаваны адкрыты прагляд літаратуры на ваенную тэматыку,  прадстаўлены рэкамендацыйны спіс літаратуры «Радкі з вогненных гадоў», новыя кнігі, якія паступілі ў бібліятэку за апошні час па ваеннай тэме, закладкі, буклеты. Вынікі акцыі будуць падведзены ў канцы другога квартала. Запрашаем усіх жадаючых наведаць бібліятэку.