“Поздравим маму вместе”

Самае дарагое слова для кожнага чалавека — мама. На працягу тыдня бібліятэкары  Казлоўшчынскай ГПБЦ віншавалі жанчын з надыходзячым святам. На абанеменце быў арганізаваны куток, дзе кожны жадаючы мог напісаць віншаванне — паштоўку сваёй матулі ў рамках рэспубліканскай акцыі “Поздравим маму вместе”. На кніжнай выставе «Жанчына — крыніца прыгажосці» была прадастаўлена літаратура пра знакамітых жанчын Беларусі, зборнікі паэзіі, ўспаміны  У.Ліпскага і С.Законнікава пра сваіх матуль, рэпрадукцыі карцін. Вечарына — падзяка «Прекрасен мир материнской любви» прайшла ў бібліятэцы 14 кастрычніка. На вечарыну былі запрошаны ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Прыгажосць” і жанчыны пасёлка. Шмат цёплых слоў, вершаў і песен гучала у гэты дзень для матуль. Сваіх мам і бабуль прыйшлі павіншаваць удзельнікі гуртка ”Задорынка” і “До-мі-соль-ка”, якія працуюць пры аддзеле культуры і дасуга ”Казлоўшчынскі дом культуры». Жанчыны ўдзельнічалі ў конкурсах і віктарынах, адгадвалі загадкі і спявалі песні, успаміналі сваіх матуль і цікавыя гісторыі.