“Попел стукае ў сэрцы”

30 сакавіка  ў  Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі была праведзена гадзіна  трывогі  “Попел стукае ў сэрцы” (да 75-годдзя Хатынскай трагедыі). На мерапрыемстве прысутнічалі вучні ДзУА “Казлоўшчынская агульнаадукацыйная школа”. Бібліятэкар расказала пра трагічныя падзеі  22 сакавіка 1943 года – гэта адна з крывавых старонак гітлераўскага генацыду ў нашай краіне. Попел Хатыні да цяперашняга часу стукае ў сэрца кожнага беларуса. Вучні зачыталі вершы А.Вярцінскага ”Хатынь”, К.Гуляйпольскага “Хатынь”, У.Караткевіча “Трасцянец”, А.Маскаліка ”Мемарыял Хатынь”, С.Законнікава “Хатынь” і іншыя.