“Пока горит свеча”

Духоўна-выхаваўчая гадзіна “Пока горит свеча”, да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу, была праведзена 30 лістапада ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі  для вучняў 11 класа УА «Казлоўшчынская  сярэдняя    школа». Бібліятэкар расказала пра гісторыю ўзнікнення хваробы, гіпотэзы, якія існуюць і да цяперашняга часу няма адзінага меркавання аб паходжанні віруса; прывяла статыстычныя  данныя аб ВІЧ – інфекцыі па Гродзенскай вобласці.  Вучні чыталі вершы Я.Яўтушэнкі, слухалі запісы песен М.Шуфуцінскага “Свечи”, Земфіры “СНІД”, А.Макарэвіча “Пока горит свеча”;  расказалі аб прававых аспектах праблемы ВІЧ/СНІД.   На мерапрыемства быў запрошаны настаяцель храма Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэй Георгій Ярмоліч.