“Планета Перыёдыка”

У цяперашні час цяжка пераацаніць ролю перыядычных выданняў у чытанні людзей. Усё важней становіцца аператыўнасць, своечасовасць атрымання інфармацыі, таму і вялікая цікавасць да перыядычных выданняў. Гадзіна цікавых чытанняў “Планета Перыёдыка” прайшла ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі. Спачатку бібліятэкар правяла сацапытанне, расказала пра выданні, якія выпісвае бібліятэка. Прысутныя расказалі пра выданні, якія выпісваюць самі. Затым кожны выбраў сабе часопіс і расказаў самае цікавае з яго.