“Планета дзяцінства”

11 ліпеня супрацоўнікамі  Дзятлаўскай раённай бібліятэкі была арганізавана гульнёвая праграма ў бібліятэчным двары “Планета дзяцінства”. На пляцоўцы  дзеці прымалі ўдзел у цікавых гульнях  і конкурах:  “Эстафета таўсцякоў”, “Веліканы і гномы”, “Самы меткі”, “Пазнайка”. Для аматараў чытання падрыхтавана  выстава  кніг і перыядычных выданняў. Час праляцеў хутка і дзеці атрымалі зарад бодрага настрою.