Опубликовано в " Пісьменнікі "

  • Корсак Раймонд

    Корсак Раймонд

    Корсак Раймонд (31.08.1768-1817)  Нарадзіўся ў в.Жукоўшчына Дзятлаўскага раёна, польскі паэт. Вучыўся ў піяраў у Варшаве. Вывучаў права ў Кракаўскім універсітэце. Служыў у войску. Працаваў у Літоўскай скарбнай камісіі. З пач. 90-х жыў у Гродне. Удзельнічаў у паўстанні 1794г. Быў арыштаваны расійскімі ўладамі, зняволены ў Гродне і Вільні. З 1797г. – на Падоле, дзе быў абвінавачаны […]


  • Ільюшчыц Кастусь

    Ільюшчыц Кастусь (Канстанцін Мікалаевіч) (02.01.1947)  Нарадзіўся ў г.п.Наваельня Дзятлаўскага раёна. Хутка сям’я пераехала на радзіму бацькоў – у вёску Рог каля Старобіна. У 1960г. Канстанцін закончыў сямігадовую Рогаўскую школу, а ў 1963 г. – з залатым медалём сярэднюю школу ў вёсцы Скаўшын. Пасля заканчэння Беларускага тэхналагічнага інстытута (1968 г.) атрымаў спецыяльнасць інжынера-механіка. У гэтым жа […]


  • Жальба Н.

    Жальба Н. (Бяленка А.К.)  А. К. Бяленка нарадзіўся ў вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна. Ён памятае яшчэ царскія часы, калі ён, 12-гадовы хлапчук, стаў парабкаваць у кулака. Па цэнзурных меркаваннях у буржуазнай Полышчы многія вершы Н. Жальбы надрукаваць было нельга, але яны бытавалі пад саламянымі стрэхамі, распаўсюджваліся вусна. Арышты, допыты, паліцэйскія пагрозы і папярэджанні выпалі на […]


  • Губарэвіч Віталь

    Губарэвіч Віталь

    Губарэвіч Віталь  (03.01.1926-1976)  Нарадзіўся Губарэвіч Віталь ў в.Наваельня Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. У вячэрняй школе, дзе ён вучыўся, вісеў партрэт Сталіна. Нехта аднойчы на партрэце выкалаў вочы. Доўга шукалі вінаватага і рашылі спыніцца на Віталю, хоць сам юнак сцвярджаў, што да гэтай справы дачынення не меў. За той учынак у 1946 г. яго арыштавалі органы […]


  • Граніт Пятрусь

    Граніт Пятрусь (Іван Пятровіч Івашэвіч) (11.01.1909-14.01.1980) Нарадзіўся П.Граніт ў вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і. Рана давялося яму выконваць усю цяжкую работу па гаспадарцы. Шмат нягод перажыў у складаныя часы грамадзянскай вайны. Вучыўся прыхваткамі ў розных настаўнікаў. У 1927-1939 гг. працаваў брукарам у родных мясцінах. Пад уплывам вызваленчага руху перыяду Грамады, пад непасрэдным уздзеяннем […]


  • Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч

    Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч (1.11.1933-5.08.2001 гг.)  Нарадзіўся ў в. Варакомшчына Навагрудскага павета (цяпер Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці). Вучыўся ў Наваельнянскай школе рабочай моладзі і адначасова працаваў грузчыкам на чыгуначнай станцыі. У 1952 г. паступіў на аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў у рэспубліканскіх газетах і часопісах, у Дзяржаўным выдавецтве Беларусі. Скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве […]