Опубликовано в " Пісьменнікі "

  • Юргілевіч Леанарда Станіславаўна

    Юргілевіч Леанарда Станіславаўна (04.09.1948) Нарадзілася ў в.Рагалёўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Бацька Гардынец Станіслаў Матвеявіч і маці Гардынец Ганна Канстанцінаўна былі калгаснікамі. Працавалі ў калгасе імя “Горкага” Валожынскага раёна. Рана засталася сіратою, а сірочае жыццё ніколі лёгкім не бывае. Спачатку вучылася ў Іўеўскай, а пасля ў Свіслацкай школе-інтэрнат. У 1966г. скончыла Свіслацкую школу-інтэрнат і ў […]


  • Шымук Віктар

    Шымук Віктар  (Вікенцій Мікалаевіч) (2.04.1933-1.09.1998)  Нарадзіўся  ў в.Змяёўцы Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і. Жылі бедна, мелі ўсяго 3 га зямлі. Бацьку даводзілася зарабляць грошы на лесапілцы ў Дзятлава. Пасля вызвалення Заходняй Беларусі восенню 1939г. бацьку Вікенція Шымука выбралі першым старшынёй калгаса імя Молатава. На гэтай пасадзе ён працаваў да самай вайны. Вікенцій пайшоў у школу, […]


  • Шундрык Георгій Міхайлавіч

    Шундрык Георгій Міхайлавіч (1936)  Нарадзіўся ў в.Задвор’е Слонімскага раёна. Праз пару гадоў, яшчэ за польскім часам, бацькі пераехалі ў в.Сцяткоўшчына Дзятлаўскага раёна. Змены ўлады, войны, акупацыя – усё гэта адклала свой адмоўны адбітак на жыццё і лёс людзей. У 1941г. загінуў бацька і за час вайны было расстраляна і загінула многа родзічаў. Скончыўшы пачатковую і […]


  • Чыгрын Іван Пятровіч

    Чыгрын Іван Пятровіч

    Чыгрын Іван Пятровіч (10.04.1931)  Нарадзіўся ў в. Чамяры Слонімскага раёна, беларускі літаратуразнавец, паэт. Кандыдат філалагічных навук, з сялянскай сям’і. У Чамярах скончыў 6 класаў. Сярэднюю адукацыю атрымаў у беларускай СШ№1 г.Слоніма. Вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ з 1950 па 1955гг. Працаваў завучам у Рудаяварскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна з 1955 па […]


  • Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч

    Чамярыцкі Вячаслаў Антонавіч (22.07.1936)  Нарадзіўся ў в.Рабкі Дзятлаўскага раёна ў беднай сялянскай сям’і. З 1937 г. жылі ў Навагрудку, тут скончыў беларускую школу. Вучыўся на аддзяленні беларускай мовы і літаратуры філфака БДУ. Настаўнічаў у 7-годцы ў в.Слабада на Вілейшчыне, быў карэктарам Маладзечынскай абласной газеты “Чырвоны сцяг”. З 1952 па 1962 гг.- інспектар Маладзечынскага РайАНА. Скончыў […]


  • Струмень Васіль

    Струмень Васіль  (Лебедзеў Аляксандр Мікалаевіч) (1914-25.10.1992)  Лебедзеў А.М. нарадзіўся 1 красавіка 1914 года ў вёсцы Ляонцева Мантураўскага раёна Кастрамской вобласці. Бацька пайшоў на фронт, калі Аляксандру споўнілася ўсяго 4 месяцы. У канцы 1915 года ў хату прыйшла трывожная вестка: загінуў бацька. Многа гора выпала на долю маці. Праз 5 гадоў яна паўторна выйшла замуж за […]


  • Прамень Герасім

    Прамень Герасім (Пышко Іван) У вершах і аўтабіяграфічных нататках I.I.Пышко (Герасім Прамень) паўстаюць карціны сялянскага, скупога на пяшчоты дзяцінства і ўжо зусім жорсткай мазольнай сталасці, сталасці барацьбы. Сакратар Зачэпіцкай ячэйкі КПЗБ I. I. Пышко меў неадольную цягу да паэзіі, што пацвярджаюць радкі яго верша:  Дабра ўсім жалаю сынам сваіх палёў. I горача вітаю паэтаў-змагароў. Іван […]


  • Нікіпорчык Ала

    Нікіпорчык Ала Жыццёвы шлях паэтэсы пачаўся на Дзятлаўшчыне, у вёсцы Капці Рудаяварскага сельсавета. Менавіта тут прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады. Закончыўшы школу, Ала паступіла на філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Пасля яго заканчэння працавала настаўніцай у Дзям’янаўскай школе. У свет выйшлі два зборнікі паэтэсы. Першы – “Пад бахаўскую такату дажджу” больш свецкага напрамку. Прыцягвае ўвагу і другі […]


  • Матвееў Яўген

    Матвееў Яўген (02.12.1937-2005)  Нарадзіўся Матвееў Яўген ў в. Ракітня Пыталаўскага раёна на Пскоўшчыне. З дзіцячых гадоў, як і многія дзеці ваеннай пары, зведаў беднасць і голад. Бацька загінуў на фронце ў 1945–ым годзе, маці адна гадавала траіх дзяцей. Менавіта тады, у дзяцінстве, у цяжкі пасляваенны час Яўген пачаў пісаць вершы. У саракавыя і пяцідзесятыя гады […]


  • Корсак Юліян

    Корсак Юліян

    Корсак Юліян (13.02.1806-30.08.1855)  Тварэнні рук і розуму чалавека, калі яны не накіроўваюцца супраць таго ж самага чалавека, могуць выклікаць толькі пачуццё захаплення і гонару. Адбываецца свайго роду паэтызацыя рацыянальнага моманту, і ў рацыянальным, навуковым адшукваецца тое, што ўздзейнічае на пачуцці чалавека. Мой Нёман ваданосны, рэк ліцвінскіх княжа! Твае крыніцы не ўтапіліся ў балоты! Ды слынныя […]