“Песняры сінявокай Беларусі”

11 ліпеня 2017 годаў да 135-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я. Коласа для наведвальнікаў Хвінявіцкай сельскай бібліятэкі — цэнтра здаровага ладу жыцця аформлена выстава-юбілей і  адбыўся паэтычны вернісаж “Песняры сінявокай Беларусі”. На працягу ўсяго дня гучалі песні на словы Я.Купалы і Я.Коласа. Чытачы знаёміліся з выставай і кожны  з наведвальнікаў чытаў верш з любімых твораў дарагіх сэрцу паэтаў. Прагучалі вершы і ўрыўкі з паэм  Я.Купалы Я.Коласа, “А хто там ідзе ?”,”Мая малітва” “Бандароўна”, “Сымон Музыка” “Новая зямля”. Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі мясцовай улады — старшыня Парэцкага сельскага савета Ядэйка А.А. і упраўляючая справамі  Бакшук Н.Г..