“Песняры сінявокай Беларусі”

У лістападзе аддзел абслугоўвання і інфармацыі прыняў удзел у раённай акцыі  да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы “Песняры сінявокай Беларусі”. Быў падрыхтаваны літаратурны вернісаж “Якуб Колас і Янка Купала – волаты слова народнага”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні старэйшых класаў СШ №1 г. Дзятлава. Пад час мерапрыемства гучалі ўрыўкі з твораў юбіляраў, песні на словы Купалы і Коласа. Увазе аўдыторыі быў прадстаўлены дакументальны фільм “Два яблыкі на адной галінцы”.