“Песняры беларускай зямлі”

Гучныя чытанні “Песняры беларускай зямлі”, у рамках абласной акцыі “Чытаем разам”, да 135-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа, прайшлі ў Дварэцкай сельскай бібліятэцы сямейнага чытання. На гэта мерапрыемства была запрошана загадчык аддзела культуры і дасуга “Дварэцкі Дом культуры” Цяцерына Ірына Аляксандраўна. Напачатку мерапрыемства прысутныя ўспомнілі пра багатую спадчыну, якую пакінулі нам Я. Купала і Я.Колас. Іх творы жывуць і будуць жыць праз стагоддзі, над імі непадуладны час, яны вечныя. Удзельнікі мерапрыемства зачыталі творы пісьменнікаў.