«Песняры беларускай зямлі»

14-16 лістапада ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы праходзіў Дзень інфармацыі «Песняры беларускай зямлі». У рамках яго былі праведзены: вечар-партрэт «Нам засталася спадчына» , віктарына-пошук «Роднай мовы пясняр — неўміручы Купала» і конкурс чытацкага майстэрства «Як многа сілы ў кожным слове». Ладзіліся мерапрыемствы для дарослых і школьнікаў і былі прымеркаваны да 135-годдзя з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа — асобаў сусветнага масштабу, якія ўзнялі беларускую літаратуру на небывалую вышыню, узбагацілі яе неўміручымі творамі.