“Першая сусветная вайна, трагедыя, гераізм і памяць”

11 лістапада ў раённай бібліятэцы  ўвазе чытачам была прадстаўлена выстава-напамін да 100-годдзя з дня заканчэння Першай сусветнай вайны “Першая сусветная вайна, трагедыя, гераізм і памяць”. На выставе прадставілі кнігі і фотаздымкі, якія распавядаюць аб прычынах, удзельніках  і  маштабах вайны. Карыстальнікі пазнаёміліся з  мастацкімі творамі рускіх і замежных пісьменнікаў,  у якіх паказаны  страшныя падзеі, якія пакінула вайна і як яна “прайшлася” па лёсах простых людзей. Гэта творы М.Галдзенкова, М.Шолахава, Э.Хэмінгуэя, Б.Пастэрнака і інш.