Першае месца ў рэспубліканскім конкурсе

Сярод пераможцаў V рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання” – Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка – цэнтр агульнадаступнай інфармацыі. Бібліятэка перамагла ў намінацыі Гісторыя праваслаўя роднага краю  і  заняла першае месца сярод сельскіх і гарпасялковых бібліятэк.

У апошнія гады ў дзейнасці Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі – цэнтра агульнадаступнай інфармацыі пашыраецца такі накірунак, як супрацоўніцтва бібліятэкі са святаром царквы Успення Прасвятой Багародзіцы пратаіярэем Георгіем Ярмолічам. Зацікавілася бібліятэка гісторыяй сваёй царквы. Гэта і паспрыяла стварэнню летапісу.

Віншуем з перамогай!