«Перажытае — незабытае»

5 мая фестываль ваеннай кнігі «На вайне і пра вайну » адкрыўся ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы – цэнтры агульнадаступнай інфармацыі  выставай «Перажытае — незабытае». На выставе прадстаўлены кнігі па тэмах «Беларусь гераічная»  і «Дарогі вайны нашых землякоў». Адбылася сустрэча з Вільчанка Ганнай Рыгораўнай — вязнем канцэнтрацыйнага лагера «Азарычы». На сустрэчу былі запрошаны вучні 11 класа СШ. Для падрастаючага пакалення сёння яшчэ існуе амаль унікальная магчымасць сустрэцца з непасрэднымі ўдзельнікамі падзей Вялікай Айчыннай вайны, нягледзячы на тое, што да 70-гадовага юбілею Перамогі дажылі нямногія. Вядучыя расказалі пра лагеры смерці, якія дзейнічалі   на тэрыторыі  Беларусі і іншых краін. Вучні чыталі вершы.  Ганна Рыгораўна падзялілася сваімі ўспамінамі пра той цяжкі час і дала наказ вучням. Яны ў сваю чаргу павіншавалі яе з надыходзячым святам і падзякавалі за сустрэчу.