“Перад тым, як прагучыць марш Мендэльсона”

19 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання і інфармацыі прайшоў  Дзень права “Перад тым, як прагучыць марш Мендэльсона”. Адным з самых любімых у моладзі на вяселлях у ролі афармлення свята з’яўляецца марш Мендэльсона. Пад час  мерапрыемства  карыстальнікі  бібліятэкі пазнаёміліся з гісторыяй напісання марша Мендэльсона  і яго аўтарам. Для сямейных пар была прадстаўлена  кніжная паліца ”Парады для маладых ”, дзе яны маглі пазнаёміцца з сямейным кодэксам Рэспублікі Беларусь,  сямейным правам, а таксама з жыллёвым кодэксам. Прысутныя    даведаліся пра тэарэтычнае прадстаўленне аб парадку і ўмовах заключэння і скасавання шлюбу,  аб асабістых правах і абавязках мужа і жонкі, аб правах бацькоў і дзяцей ў сям’і, пазнаёміліся з формамі выхавання дзяцей.