“Патрыятычнае выхаванне асобы – важная ўмова існавання грамадства”

28 мая для бібліятэкараў ДУК “Дзятлаўская раённая бібліятэка” адбыўся семінар на тэму  “Патрыятычнае выхаванне асобы – важная ўмова існавання грамадства”. На семінары прысутнічаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Камароў Аляксандр Уладзіміравіч, які пазнаёміў прысутных з цікавымі звесткамі аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Дзятлаўшчыне. Загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу Сербін Святлана Валянцінаўна расказала прысутным аб пашуковай і даследчай дзейнасці бібліятэк, пазнаёміла з матэрыяламі  выставы  метадычных распрацовак і сцэнарных матэрыялаў, прысвечаных тэме Вялікай Айчыннай вайне. Вопытам работы па патрыятычнаму выхаванню падзяліліся бібліятэкары Гезгалаўскай СБЦ, Дварэцкай СБ і загадчык Казлоўшчынскай ГПБЦ. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары праслухалі агляд літаратуры  сучасных твораў на ваенную тэматыку, падрыхтаваны загадчыкам Дзятлаўскай ДБ Губко Кацярынай Аляксандраўнай.