«Партрэт героя»

У гэтым годзе спаўняецца 210 гадоў з дня нараджэння Г.Х. Андарсена — геніяльнага дацкага казачніка. Трэці дзень Тыдня дзіцячай кнігі ў Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы-цэнтры агульнадаступнай інфармацыі быў прысвечаны менавіта яму. Для дзяцей малодшага ўзросту бібліятэкар расказала цікавыя звесткі з жыцця казачніка. Затым дзеці наперабой адказвалі на пытанні электроннай віктарыны, удзельнічалі ў конкурсах «Загадкі», «Рамонак -віктарына», «Партрэт героя», разгадвалі крыжаванку «Казкі Андарсена». Пераможцамі сталі Радомская Даша і Цынс Ксенія.