“Памяць патрэбна не мёртвым – памяць патрэбна жывым”

5  мая ў  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры  экалагічнай  культуры,   да  Дня  Перамогі,  прайшоў  урок  памяці “Памяць патрэбна не мёртвым – памяць патрэбна жывым”. На  мерапрыемства была  запрошана  Акрытава  Таццяна  Барысаўна,  дачка  ветэрана  Вялікай  Айчыннай  вайны  Акрытава  Барыса  Аляксеевіча і  навучэнцы  ДУА “Гезгалаўская  сярэдняя  школа”. Таццяна  Барысаўна  вельмі  цікава і падрабязна  паведаміла  пра жыццё і ваенныя  гады  свайго  бацькі.