“Паклон табе, мой беларускі краю”

Да Году малой радзімы ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча з пісьменнікамі Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько — Майсюком. Мерапрыемства прайшло пад назвай “Паклон табе, мой беларускі краю”. У рамках сустрэчы адбылася прэзентацыя літаратурна – мастацкага часопіса “Верасень”. Паэзія ў часопісе прадстаўлена вершамі маладых паэтаў. Сярод удзельнікаў сустрэчы былі мясцовыя паэты і краязнаўцы, супрацоўнікі бібліятэкі, чытачы і шматлікія прыхільнікі творчасці  пісьменнікаў. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы, гучалі песні і вершы ў выкананні Э.Акуліна і Л.Дранько–Майсюка. Загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Святлана Магера пазнаёміла прысутных са старонкамі біяграфіі і творчай дзейнасцю мясцовых пісьменнікаў. Да гэтай даты ў бібліятэцы  была аформлена кніжная выстава «Бацькоўскую спадчыну захаваем на вякі», дзе кожны ўдзельнік мог пазнаёміцца з творчасцю пісьменнікаў, якія пісалі аб сваёй малой Радзіме.