“Пакінем спадчыну мы для нашчадкаў”

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь – галоўнае свята беларускай дзяржаўнасці, якое штогод святкуецца 3 ліпеня. Да свята 2 ліпеня ў бібліятэцы была падрыхтавана выстава-памяць “Пакінем спадчыну мы для нашчадкаў”. На выставе былі прадстаўлены матэрыялы па дзяржаўнай сімволіцы РБ, дакументальная літаратура пра гісторыю краіны і сённяшні дзень. Экспазіцыя была багата ілюстравана фотаздымкамі, альбомамі з фонду бібліятэкі. Таксама ўвазе аўдыторыі было прадстаўлена web-падарожжа па краіне “Усе мы – з крыніцы, назва якой – Беларусь”.