“Паглядзі на іх з сімпатыяй”

У Казлоўшчынскай ГПБЦ, да Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці, 22 мая з удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка” была праведзена экалагічная мазаіка “Паглядзі на іх з сімпатыяй”. Бібліятэкар і дзеці расказвалі пра жывёл, якіх людзі называюць непрыгожымі (мыш, таракан, варона, сава, жаба, вуж, трытон, муха і іншыя). Адказалі на пытанні віктарыны “Удивительные и загадочные”, правялі калектыўную творчую работу – у тэхніцы арыгамі зрабілі папяровых жаб, лягушак і галавастыкаў. Вырашылі, што непрыгожых жывёл не бывае: кожная заслугоўвае ўвагі чалавека, так як на ім ляжыць адказнасць за захаванне ўсіх форм жыцця на Зямлі.