“Паэзія мастацтва і душы”

28 красавіка перад чытачамі  Дзятлаўскай раённай бібліятэкі выступіла Надзея Салейка, член Беларускага Саюза майстроў народнай творчасці. Надзея Салейка з дзяцінства піша вершы на беларускай і рускай  мовах. Напярэдадні мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі віртуальную выставу твораў мастачкі. Удзельнікі паэтычнага вернісажа “Паэзія мастацтва і душы” пачулі вершы, песні і рамансы ў выкананні Надзеі, пабачылі майстэрню і мастацкія вырабы, атрымалі запрашэнне наведаць хатні музей сям’і Салейка.