«Паэты народныя, паэты сапраўдныя»

У час канікулаў у Казлоўшчынскай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі прайшоў вечар паэтычнага настрою «Паэты народныя, паэты сапраўдныя», прысвечаны юбілейным датам Н. Гілевіча і М.Багдановіча. У чытальнай зале была аформлена выстава — каляндар «Імя на хвалі часу». Бібліятэкары расказалі пра жыццёвы і творчы шлях вядомых беларускіх паэтаў, зачыталі вершы, заслухалі запісы песен «Вераніка», «Зорка Венера».Напрыканцы дзеці прачыталі сатырычныя вершы Н.Гілевіча.