“Падарожжа ў кніжнае царства”

З 26 па 31 сакавіка ў Горкаўскай сельскай бібліятэцы — клуб прайшоў Тыдзень дзіцячай кнігі.  У рамках Тыдня былі праведзены наступныя мерапрыемствы: свята “Падарожжа ў кніжнае царства”, гучныя чытанні “У свеце казак і цудаў”, агляд-падарожжа “Падарожжа ў часопісную імперыю”. Завяршыўся Тыдзень літаратурным кактэйлем “Адкрывайце новыя кнігі”. Праведзеныя  мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей любоў да кнігі, спрыяюць знаёмству  з беларускімі казкамі,  з цікавымі дзіцячымі часопісамі.