«Падарожжа ў краіну гульняў»

 Што за люд у нас сабраўся?

Нібы пляц шырэй раздаўся!

Лета ў госці завітала,

Нас на свята ўсіх сабрала!

 Вось і зноў прыйшла пара

пагуляць нам, дзетвара!

        Лета — цудоўная пара канікул і надзвычай добры час для адпачынку і забаў.  16 ліпеня  аддзел абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай  раённай  біліятэкі ў рамках  летняй  пляцоўкі  «На хвалях летняга  пазітыву»  ладзіў  свята добрага  настрою  «Падарожжа ў краіну гульняў». У гэты   час наведвальнікі бібліятэкі  змаглі  не толькі  выбраць цікавыя  кнігі , але і правесці цікава час на гульнёвай  пляцоўцы. Хлопцы  «змагаліся»  ў настольны футбол, скакалі на мячах,  дзяўчаты  малявалі прыгожыя  карціны на асфальце, гулялі з паветранымі  шарыкамі.Час прайшоў весела і цікава.