«Па свеце з Дзедам Прыродаведам»

У  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы — цэнтры  экалагічнай  культуры  адбылася сустрэча з выхаванцамі  ДУА “Гезгалаўскі  яслі — сад”. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з серыяй кніг Г.У. і С.А.Трафімавых «Па свеце з Дзедам Прыродаведам». У  бібліятэцы ёсць 20 кніг з серыі «Апавяданні Дзеда Прыродаведа». Іх герой знаёміць чытачоў з краінамі свету, цудамі прыроды. Аздабляюць, робяць больш цікавымі гэтую серыю кніг розныя інтэлектуальныя заданні і займальныя гульні. Кожнае апавяданне Дзеда Прыродаведа — гэта маленькае адкрыццё, нагода для роздуму. А зробіць чытанне кніг яшчэ больш захапляльным «Гульнятэка Дзеда Прыродаведа».