“Па старонках дзіцячай Бібліі”

14 сакавіка ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры традыцыйнай культуры  прайшла праваслаўная гадзіна “Па старонках дзіцячай Бібліі”. Сёння праваслаўнае друкаванае слова даступна кожнаму. Духоўная літаратура ёсць ва ўсіх бібліятэках — кнігі на маральную тэматыку, біблейскую гісторыю, праваслаўныя энцыклапедыі, нарысы, тлумачэнні Евангелля, праваслаўная і дзіцячая мастацкая проза.