“Па малой Радзіме маёй”

Дзятлаўская цэнтральная раённая бібліятэка у рамках бібліятэчнай краязнаўчай праграмы “Па малой Радзіме маёй” арганізавала фестываль выдатных асоб. У вітрынах мясцовага Дома гандлю, у гонар нашых гістарычных знакамітасцей, вялікіх і геніяльных людзей розных часоў Дзятлаўшчыны аформлена мастацкая выстава- экспазіцыя да 515-годдзя Дзятлава “Асоба ў гісторыі краю”. На ёй прадстаўлены фотаздымкі, біяграфічныя даныя, а таксама мужчынскі і жаночыя касцюмы знаці на беларускіх землях. Кожны касцюм мае свае элементы: выраз дэкальтэ, доўгія рукавы, каўняры, вялікія ўздутыя рукавы сукенак. Жыхары і госці горада могуць пазнаёміцца з экспазіцыяй і акунуцца ў часы Астрожскіх, Радзівілаў і Сапегаў, а таксама стаць удзельнікамі віктарыны на тэму:“Знакамітыя людзі Дзятлаўшчыны”. На экспазіцыі прадстаўлены кнігі для чытачоў, якія зацікавіліся і магуць знайсці больш інфармацыі пра прадстаўнікоў таго часу. Запрашаем у нашу бібліятэку.