“Отгадайте-ка, ребятки, про зверей и птиц загадки”

29 сакавіка на базе дзіцячага садка бібліятэкар Раклевіцкай сельскай бібліятэкі – цэнтра традыцыйнай культуры  правяла гадзіну загадак “Отгадайте-ка, ребятки, про зверей и птиц загадки”. Для хлопчыкаў і дзяўчынак   загадваліся загадкі пра лясных звяроў і птушак. Загадкі  дапамагаюць дзіцяці развіваць сваю кемлівасць, мысленне, фантазію.

Таксама ў гэты дзень ладзіўся ў бібліятэцы дзень казак.  У гэты дзень  бібліятэкар  для чытачоў падрыхтавала  літаратурны ералаш пад назвай “Цудоўны свет казак”. Дзеці  з захапленнем узгадвалі сюжэты казак, імёны літаратурных герояў, адгадвалі загадкі. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць фарміраванню цікавасці да роднай мовы і культуры.