«Остров Читалия на планете Лето»

Лета — цудоўная пара канікул і надзвычай добры час для адпачынку і забаў. Дзеці — вялікія «чамучкі», вельмі цікаўныя і дапытлівыя. Менавіта бібліятэкі павінны надаць вялікую ўвагу арганізацыі летняга чытання і правядзення вольнага часу школьнікаў у перыяд летніх канікул. У гэты час рабяты могуць пагуляць у шашкі і шахматы, нарды, малодшыя школьнікі могуць паскладваць пазлы, пагартаць часопісы і газеты і іншае.У Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэцы — цэнтры агульнадаступнай інфармацыі пачаўся чарговы конкурс летняга чытання «Остров Читалия на планете Лето».

Умовы конкурса :

  • Наведаць бібліятэку за лета не менш пяці разоў;
  • Прачытаць каля 15 кніг;
  • Адрамантаваць 2-3 кнігі;
  • Прымаць удзел у гульнях, віктарынах;
  • Прымаць удзел у мерапрыемствах, якія праводзіць бібліятэка
  • Прыняць удзел у складанні водзываў пра бібліятэку
  • Аформіць чытацкі білет і скласці падзелку

Выканаць заданні па тэмах:

  • тэст — жарт «Как не попасть пальцем в небо»
  •  красворд «Хто яны», прысвечаны людзям, лёс якіх часова альбо назаўсёды звязаны з нашымі мясцінамі
  • віктарына «Знаўца беларускай казкі»
  • анаграма

Запрашаем у нашу бібліятэку!