“О вас, дорогие, слова”.

Так створаны свет, што на змену пяшчотнай вясне і гарачаму лету заўсёды прыходзіць залатая восень. Змяняецца “пара года” і ў чалавечым жыцці. У пачатку кастрычніка чалавецтва адзначала Міжнародны дзень сталых людзей. Каб яшчэ раз нагадаць: восень – гэта непазбежна. Каля 14% насельніцтва Беларусі складаюць грамадзяне, якім за 60 гадоў. Гэта асаблівая катэгорыя людзей, якія патрабуюць увагі і турбот.

Да дня пажылых людзей аддзел бібліятэчнага маркетынгу сумесна с аддзелам абслугоўвання і інфармацыі правёў дзень віншаванняў “О вас, дорогие, слова”. Чытачы бібліятэкі атрымалі віншавальныя паштоўкі і падарункі, а чытачы бібліобуса закладкі з віншаваннямі.