“Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”

У межах абласной  акцыі “Чытаем  разам” у Гезгалаўскай СБЦ прайшоў  літаратурны  вечар  прысвечаны  125-годдзю  з  дня  нараджэння  Максіма Багдановіча “Нязгаснаю зоркай ты ў небе Радзімы навекі”. Яго творчасць нам знаёма яшчэ са школьных часоў. На  мерапрыемстве  прысутнічалі: настаўнік дэфектолаг ДУА  СШ № 13 г.Ліды Кашко  Надзея  Іванаўна, выхавацель ДУА  яслі — сада №38 г.Ліды Кайлевіч Таццяна  Іванаўна, музычны  кіраўнік  ДУА “Гезгалаўская СШ” Капковіч Наталля  Рыгораўна, загадчык сектара рамёстваў  і  дэкаратыўна – прыкладной  творчасці  Абрамава Ганна  Іванаўна. Для прысутных прагучалі  вершы “Мая душа”, “Слуцкія  ткачыхі”, “Зімовая  дарога”, “Санет” і г.д. Бібліятэкар  Грэцкая Марына  Леанідаўна  падрыхтавала  паведамленне  аб  жыцці  пісьменніка. Да мерапрыемства была  аформлена  выстава – партрэт “Жамчужына  нашай  спадчыны”.