“Няма на свеце краю даражэй”

Шануйце родны край – Айчыну,

Тых, хто яе абараняў,

Хто ў бітвах з ворагам загінуў,

Хто перамогу атрымаў.

А.Гладкіх.

5 ліпеня ў Раклевіцкай сельскай бібліятэцы — цэнтры традыцыйнай культуры прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Няма на свеце краю даражэй” прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Мэта мерапрыемства абудзіць цікавасць да сваёй Айчыны, выхаванне пачуцця любові да зямлі бацькоў, беларускага краю.