“Ну-ка, сказка, повернись, ну-ка, сказка, покажись”

Казкі любяць усе дзеці: чараўніцтва і прыгоды захапляюць, забаўляюць і вучаць дабру і справядлівасці. Падчас Тыдня дзіцячай кнігі немагчыма было абыйсціся без Дня казак “Ну-ка, сказка, повернись, ну-ка, сказка, покажись”. 27 сакавіка ў чытальную залу бібліятэкі завіталі вучні ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Дзятлава”, каб разам з бібліятэкарамі прайсці па дарозе казак, пазнаёміцца з новымі, успомніць старыя, даведацца многа новага і цікавага. З гутаркі загадчыка аддзела Бойка В.В. дзеці даведаліся аб разнастайнасці казачнага свету, пра адрозненні беларускіх казак ад казак свету. Удзельнікі мерапрыемства актыўна ўдзельнічалі ў гутарцы, задавалі многа пытанняў. У другой палове сустрэчы дзіцячай ўвазе была прадстаўлена лялечная пастаноўка “Теремок на другой ладок”.