Новік Вера Міхайлаўна

Новік Вера Міхайлаўна

(Дзявочае прозвішча Пузач)

(16.01.1948)

Нарадзілася ў сялянскай сям’і, в.Малая Воля Дзятлаўскага раёна, беларускі і марыйскі гісторык, педагог. У 1985 г. стала кандыдатам гістарычных навук, а ў 1988 г. дацэнтам. Скончыла сямігодку ў роднай вёсцы, сярэднюю школу скончыла ў мястэчку Казлоўшчына Дзятлаўскага раёна. Працавала тут настаўніцай і завочна вучылася на гістарычным факультэце Беларускага Дзяржаўнага універсітэта, які скончыла ў 1974 г. У 1979 г. па сямейных абставінах пераехала ў г. Йашкар-Алу і займалася там краязнаўствам. З 1980г. выкладае на кафедры ўсеагульнай гісторыі Марыйскага універсітэта. Завочна скончыла аспірантуру на кафедры сярэдніх вякоў Ленінградскага універсітэта. Навуковыя інтарэсы звязаны з гісторыяй грамадскай думкі Беларусі 16 стагоддзя.

Літаратура:

Новік Вера Міхайлаўна // Пяткевіч, А.М. Людзі культуры з Гродзеншчыны: даведнік. – Гродна, 2000. – С.228-229