“Ніколі не забудзем”

03 мая ў  рамках абласной акцыі  “Чытаем  разам”  прымеркаванай да  святкавання  Дня  Перамогі  ў  Гезгалаўскай  сельскай  бібліятэцы-цэнтры  экалагічнай  культуры  прайшла літаратурная  гадзіна  “Ніколі  не  забудзем”. На  мерапрыемства  былі  запрошаны  настаўнікі  ДУА “Гезгалаўская  сярэдняя  школа” Волкава Людміла Іванаўна, Губенка Галіна Паўлаўна і  настаўніца  ДУА “Беліцкі  дзіцячы  сад-сярэдняя  школа”  Лашкоўская Марына  Анатольеўна. Прысутныя чыталі вершы Н.Гілевіча “А раніцай ўжо не было”,  “У Дальве”, “Балада, якую не магчыма расказаць да канца”, А. Вярцінскага “Рэквіем”, “Эпілог”, А. Куляшова “Балада аб чатырох заложніках”,  П. Панчанкі  “Дзеці вайны”.