“Ніколі не крывіў душой…”

У Дварэцкай сельскай бібліятэцы 30 снежня прайшоў літаратурны компас “Ніколі не крывіў душой…”, да 120-годдзя з дня нараджэння Міхася Лынькова. На гэтым мерапрыемстве дзеці даведаліся аб тым, што Міхась Лынькоў – пісьменнік з найцікавейшым жыццёвым і творчым лёсам. Ён быў адным з пачынальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры. Не кожны пісьменнік здольны расказаць аб падзеях так, што яны будуць цікавыя многім пакаленням юных чытачоў. Для гэтага неабходны не толькі талент і майстэрства,  але і глыбокае веданне асобы дзіцяці і ўменне пісаць захапляюча. Творчасці Міхася Лынькова характэрны ўсе гэтыя якасці.