Опубликовано в " Навукоўцы "

  • Лакотка Аляксандр Іванавіч

    Лакотка Аляксандр Іванавіч (25.01.1955)  Нарадзіўся ў в.Кузьмічы Дзятлаўскага раёна, у сям’і настаўнікаў. Службовыя перамяшчэнні вымушалі бацькоў пераязджаць, 8-годку скончыў у в.Ісерна на Случчыне, сярэднюю школу ў в.Падарэссе Старадарожскага раёна. З 1972 па 1977 гг. вучыўся на архітэктурным факультэце Беларускага палітэхнічнага інстытута. Працаваў архітэктарам у інстытуце “Праектсельбуд”,  беларускі этнограф, мастацтвазнавец, доктар гістарычных навук. З 1982 па […]


  • Кугейка Міхаіл Міхайлавіч

    Кугейка Міхаіл Міхайлавіч (03.04.1948)  Міхаіл Міхайлавіч Кугейка нарадзіўся 3 красавіка 1948 года ў вёсцы Погіры. Вучыўся ў Погірскай пачатковай школе, пазней — у школе-васьмігодцы ў Норцавічах. У 1963 годзе Міхаіл закончыў 8 класаў СШ №2 і паступіў у Мінскі аўтамеханічны тэхнікум, пасля заканчэння якога працаваў на Мінскім аўтазаводзе інжы-нерам-тэхнолагам. У 1968 годзе Міхаіл Кугейка стаў […]


  • Канюшкевіч Марыя Восіпаўна

    Канюшкевіч  (дзявочае Дзядовіч) Марыя Восіпаўна (07.11.1941)  Нарадзілася ў в.Погіры Дзятлаўскага раёна, беларускі мовазнавец, педагог. Доктар філалагічных навук (1990), прафесар (1991), з сялянскай сям’і. Скончыла Дзятлаўскую СШ №1. Затым — факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання (1964) і аддзяленне рускай мовы і літаратуры філфака (завочна, 1975) Гродзенскага педінстытута. Выкладала рускую і беларускую мову і літаратуру, нямецкую […]


  • Канус Іван Іванавіч

    Канус Іван Іванавіч (02.05.1934)  Нарадзіўся ў в.Рыбалава Дзятлаўскага раёна ў сялянскай сям’і. Беларускі вучоны, доктар медыцынскіх навук (1990), прафесар (1991). Скончыўшы 7 класаў Дзятлаўскай сярэдняй школы №1, ён паступіў у Баранавіцкую фельчарска-акушэрскую школу. У 1953-1957гг.– тэрміновая служба на караблях Балтыйскага і Паўночнага флатоў. Пасля дэмабілізацыі працаваў лячэбным інспектарам Дзятлаўскага райздраўаддзела і адначасова фельчарам Цэнтральнай раённай […]


  • Жаброўскі Тамаш

    Жаброўскі Тамаш (1714-1758)  Прафесар Віленскага ўніверсітэта, выдатны беларуска-літоўскі асветнік, матыматык і аграном, адзін з вядучых архітэктараў віленскай школы барока. Адукацыю атрымаў у Навагрудскім езуіцкім калегіўме, потым на філасофскім (1735-1738) і тэалагічным (1740-1744) факультэтах Віленскага ўніверсітэта. Выкладаў у калегіумах Каўнаса, Ілукса, Бабруйска, Кражай. І ўсюды займаўся будаўніцтвам. Прымаў удзел ва ўзвядзенні царквы ў Бабруйску. На працягу […]


  • Дамейка Ігнат

    Дамейка Ігнат (1802 – 1889)  Ігнат Іпалітавіч Дамейка – вучоны, даследчык, геолаг – нарадзіўся ў маёнтку Мядзведка Навагрудскага павета Мінскай губерні ў 1802г. У 1812г. вучыўся ў манастырскай школе ў Шчучыне. У 1816 г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Віленскага універсітэта, дзе поруч з прыродазнаўствам вывучаў гісторыю, літаратуру. Ва універсітэце разам са сваімі землякамі А.Міцкевічам і […]


  • Губко Аляксандр Аляксандравіч

    Губко Аляксандр Аляксандравіч (05.11.1936-10.06.1993) Нарадзіўся  ў в.Хадзяўляны Дзятлаўскага раёна, ў сялянскай сям’і. Беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі, доктар медыцынскіх навук з 1983г. Пасля заканчэння Дзятлаўскай сярэдняй школы з 1953г. вучыўся ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце.  Працоўную дзейнасць пачаў на пасадзе галоўнага ўрача Уселюбскай участковай бальніцы Навагрудскага раёна. У 1960 – 1961 гг. – […]


  • Грыб Станіслаў Іванавіч

    Грыб Станіслаў Іванавіч (06.08.1944) Нарадзіўся ў в.Савічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, беларускі вучоны-селекцыянер.  Акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1944), доктар сельскагаспадарчых навук (1988), прафесар (1996). Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую Акадэмію, там і працаваў, з 1970г. на Ганусаўскай доследна-селекцыйнай станцыі, з 1973г. у Беларускім НДУ земляробства і кармоў (з 1978г. намеснік дырэктара, кіраўнік селектыўнага цэнтра), з […]


  • Груда Эдуард Іосіфавіч

    Груда Эдуард Іосіфавіч (29.11.1936)  Нарадзіўся ў в.Данілавічы, ў сялянскай сям’і. У 1954г. скончыў Наваельнянскую сярэднюю школу і паступіў на аддзяленне матэматыкі фізіка-матэматычнага факультэтата Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Працаваў на навуковай рабоце ў лабараторыі дыферэнцыяльных ураўненняў Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР. Прайшоў творчы шлях ад малодшага да галоўнага навуковага супрацоўніка інстытута. У 1964 г. абараніў […]


  • Бартан Віталь Іванавіч

    Бартан Віталь Іванавіч (01.01.1935) Нарадзіўся у в.Гузні Дзятлаўскага раёна. У 1951г. скончыў Дзям’янаўскую сямігадовую школу  і паступіў у Лідскае вучылішча. З 1952 па 1956 гг. служыў у арміі. Пасля дэмабілізацыі аднавіў вучобу ў Навагрудскім педвучылішчы, якое скончыў у 1958г. Настаўнічаў у Бераставіцкім і Дзятлаўскім раёнах, адначасова вучыўся на аддзяленні філасофіі завочнага факультэта БГУ. Пасля заканчэння […]